Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Славакіі: Даклад Макея — што пыл у вочы


Міністэрства замежных спраў Славакіі зьдзіўленае дакладам «Парушэньні правоў чалавека ў асобных краінах сьвету ў 2012 годзе», які за подпісам Уладзімера Макея апублікаваў МЗС Беларусі.

Пра гэта гаворыцца ў заяве на сайце славацкага зьнешнепалітычнага ведамства, паведамляе БелаПАН.

«МЗС Славакіі зьдзіўлены, што такую справаздачу апублікавала Беларусь — адзіная эўрапейская краіна, у якой усё яшчэ няма паўнапраўнага сяброўства ў Радзе Эўропы з прычыны даўніх і сыстэматычных парушэньняў правоў уласных грамадзян, — гаворыцца ў заяве. — Мы рашуча асуджаем гэтую ініцыятыву, якая зьяўляецца спробай адцягнуць увагу ад патрабаваньняў міжнароднай дэмакратычнай супольнасьці (да Беларусі. — БелаПАН.) вызваліць палітвязьняў і паважаць палітычныя і грамадзянскія правы».
XS
SM
MD
LG