Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Берасьцейскія актывісты культурна-асьветніцкай ініцыятывы «Грунт» зладзілі акцыю, падчас якой раздавалі «Мужыцкую праўду» — газэту да 150-годьдзя паўстаньня пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

Некалькі соцень газэт раздалі ў Берасьцейскім унівэрсытэце. Потым актывісты выйшлі на пляцоўку перад вучэльняй і працягвалі раздаваць газэту там.

Празь некалькі хвілін з унівэрсытэту выйшаў ахоўнік, які загадаў актывістам пакінуць пляцоўку — маўляў, «тут нічога нельга раздаваць».

Актывісты працягнулі акцыю ў іншым месцы.

Сябры «Грунту» назвалі газэту «Мужыцкай праўдай» у гонар той, якую выдаваў Кастусь Каліноўскі перад паўстаньнем і ў ходзе яго. Як кажа кіраўнік ініцыятывы Віктар Клімус, у гэтым годзе «сымбалічна плянуецца выдаць сем нумароў газэты».

«Мужыцкая праўда» Кастуся Каліноўскага выдавалася зь ліпеня 1862 па чэрвень 1863 году. Усяго выйшла 7 нумароў. У газэце Кастусь Каліноўскі пад псэўданімам Яська гаспадар з-пад Вільні зьвяртаўся да народу, рыхтуючы глебу для нацыянальна-вызвольнага паўстаньня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG