Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы прэм'ер Таджыкістану затрыманы ў кіеўскім аэрапорце


Былога кіраўніка ўраду Таджыкістану Абдумаліка Абдуладжонава затрымалі ў кіеўскім аэрапорце Барыспаль.

Афіцыйны прадстаўнік Інтэрполу пацьвердзіў Свабодзе, што Абдуладжонава затрымалі 5 лютага пасьля таго, як ён прыляцёў з ЗША, паводле міжнароднага ордэру.

Таджыкскія ўлады абвінавачваюць Абдуладжонава, які спрабаваў супэрнічаць з дзейным прэзыдэнтам Эмамалі Рахмонам на прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году, у датычнасьці да замаху на Рахмона.

Абдулаёнава такасама вінавацяць у тадычнасьці да тэрарызму, да дзейнасьці баевікоў ў Сагдыйскай вобласьці Таджыкістану ў 1998-м, а таксама ў сувязях з арганізаванай слачыннасьцю.

Апошнія 10 год Абдуладжонаў пражыў у ЗША.

У інтэрвію Свабодзе ён сьцьвярджаў, што перамог на выбарах 1994 году, а таксама зьвінаваціў Эмамалі Рахмона ў фальшаваньні вынікаў тых прэзыдэнцкіх выбараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG