Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі фільм пра паўстаньне Каліноўскага (поўнае відэа)

  • Тэлеканал Белсат

http://www.youtube.com/embed/ZROn7jr4Wjg?rel=0

Паўстаньне 1863–1864 гадоў, вядомае ў Беларусі, як паўстаньне Каліноўскага — найярчэйшая старонка айчыннае гісторыі ХІХ стагодзьдзя. Фільм польскіх дакумэнталістаў паказвае сытуацыю да паўстаньня, яго хаду, прычыны паразы, наступствы няўдачы і ўрэшце ставяць пытаньне: ці варта было змагацца?

Аўтары стужкі, прэзэнтацыя якой адбылася на тэлеканале Белсат, і дасьледнікі гісторыі разважаюць, якою была чарговая спроба аднавіць незалежнасьць Рэчы Паспалітай — непажаданаю, незаплянаванаю ці рэалістычнаю, з добрымі шанцамі на посьпех? Кім былі галоўныя творцы паўстаньня — палымянымі ідэалістамі ці кансэрватыўнымі згоднікамі, што шукалі міру і спакою?

У цэнтры фільму лёсы чатырох братоў Брыкчыньскіх: Стэфана, Станіслава, Антонія і Юзэфа. Тры старэйшыя браты, якія актыўна ўдзельнічалі ў паўстаньні прайшлі праз падпольную дзейнасьць, партызанскую вайну, страту сямейнага маёнтку, Сыбір і сьмерць блізкіх.

У фільме багата рэканструкцыяў падзеяў, дэманстрацыі дакумэнтаў, успамінаў, фотаздымкаў і малюнкаў часоў паўстаньня.

рэж. Пшэмыслаў Бэднарчык, 2013 г. Польшча.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG