Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя просіцца ў Мытны зьвяз Беларусі, Расеі і Казахстану


Хомс, студзень 2013

Хомс, студзень 2013

Сырыйскі міністар эканомікі спадзяецца, што Менск падтрымае ўступленьне Сырыі ў Мытны зьвяз, у які ўваходзяць Беларусь, Казахстан і Расея.

Міністар эканомікі і зьнешняга гандлю Сырыі Мухамад Зафір Махабік абмеркаваў з амбасадарам Беларусі ў Дамаску Алегам Ермаловічам двухбаковыя адносіны.

Пра гэта паведамляе сырыйскае дзяржаўнае агенцтва SANA. Сырыйскі міністар выказаў надзею на тое, што Менск падтрымае ўступленьне Сырыі ў Мытны зьвяз, у які ўваходзяць Беларусь, Казахстан і Расея.

У сваю чаргу, беларускі дыплямат запэўніў ў гатовасьці яго краіны спрыяць падпісаньню Сырыяй пагадненьня аб свабодным гандлі з Мытным зьвязам.

Яшчэ ў часе візыту ў Менск у ліпені 2010 году прэзыдэнт Сырыі Башар Асад на сустрэчы з тагачасным кіраўніком беларускага ўраду Сяргеем Сідорскім заявіў, што Сырыя вельмі зацікаўленая ў прысутнасьці на рынку Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG