Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аверкаў засаромеўся і прыбраў здымак: не прайшоў кастынг


Аляксандар Аверкаў з узнагародай за перамогу ў намінацыі «Найлепшы тэлевядоўца году» конкурсу «Тэлевяршыня», 2005 год
Аляксандар Аверкаў з узнагародай за перамогу ў намінацыі «Найлепшы тэлевядоўца году» конкурсу «Тэлевяршыня», 2005 год

Вядучы беларускага тэлеканалу ОНТ Аляксандар Аверкаў нікуды не сыходзіць.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар ОНТ Юлія Дубоўская:

«Аверкаў працуе на тэлеканале, і ў мяне няма інфармацыі, што ён сыходзіць. Асабістая справа кожнага — браць удзел у любых кастынгах. У нас няма такіх абмежаваньняў. Ня трэба турбавацца, Аляксандар будзе ў нас працаваць і далей».

30 студзеня Аляксандар Аверкаў праходзіў кастынг на расейскім тэлеканале ОТР. Ягоны фатаздымак зьявіўся на сайце тэлеканалу. Аднак пасьля таго, як гэтая інфармацыя трапіла ў беларускія мэдыі, здымак быў зьняты. Як напісаў у фэйсбуку Павел Шарамет, «па просьбе Аверкава».
Здымак з кастынгу Аверкава зьнік з сайту ОТР
Здымак з кастынгу Аверкава зьнік з сайту ОТР

«Калі яго фатаздымак там разьмешчаны, то, можа, ён і ўдзельнічаў у кастынгу. Але ж ён кажа, што ня ўдзельнічаў», — адзначыла прэс-сакратар.

На пытаньне, ці падымуць заробак Аляксандру Аверкаву пасьля гэтай гісторыі, Юлія Дубоўская сказала:

«Калі б пасьля ўдзелу ў нейкіх кастынгах падымалі заробак, то што б гэта было?»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG