Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судовая сцэна Беларусі. Каго ў клетку? (поўнае відэа)

абноўлена

Судовая сцэна Беларусі. Каго ў клетку? (поўнае відэа)
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:22:05 0:00
Наўпроставы лінк
Паводле якога сцэнару праходзяць гучныя судовыя працэсы ў Беларусі? Якіх падсудных трымаюць за кратамі? У якіх выпадках суд робяць закрытым, а ў якіх паказальным?

У якой ступені ў беларускіх судах выкарыстоўваюць пастановачную атрыбутыку «сталінскага правасудзьдзя»? Якія судовыя справы маюць найбольшы грамадзкі розгалас — палітычныя ці карупцыйныя? Што зьяўляецца найбольшым выпрабаваньнем для падсуднага ў клетцы? Чаму мадэльера Варламава судзілі ў «залі сьмяротнікаў» у клетцы, а намесьніка Ладуцькі хаваюць ад грамадзкасьці за цёмным шклом у нішы судовай залі?

Гэтыя ды іншыя аспэкты гучных судовых працэсаў у Беларусі ў «Свабодзе бяз гальштукаў» абмяркоўвалі Юры Дракахруст, Сяргей Навумчык, Ганна Соўсь і Алег Грузьдзіловіч, аўтар кнігі «Хто ўзарваў менскае мэтро».


Фрагмэнты перадачы:

Ганна Соўсь: У гэтыя дні праходзіць судовы працэс над мадэльерам Сашам Варламавым, якога абвінавачваюць у эканамічных злачынствах. Працэс адкрыты, першы дзень мадэльера трымалі ў клетцы у так званай «залі сьмяротнікаў», дзе судзілі Канавалава-Кавалёва. Варламаў пасьля апэрацыі на пазваночніку зь цяжкасьцю рухаецца, ён на мыліцах, ужывае лекі для абязбольваньня. У нарвэскім судзе напрыклад, забойцу Брэйвіка, не садзілі ў клетку, на нюрнбэрскім працэсе абвінавачаныя ў злачынствах супраць чалавечнасьці натуральна былі пад аховай, але не ў клетцы. Алег, вы былі на многіх гучных судовых працэсах. Ці тлумачылася калі-небудзь, чаму і каго садзяць у клетку? Якая мэта? Якую небясьпеку ўяўляе Варламаў, што яго трэба агарадзіць кратамі?

Алег Грузьдзіловіч: У судзе гэта ніяк не тлумачыцца, мяркуецца, што ўсё адпаведна Крымінальнаму Кодэксу — калі абвінавачваньне ў цяжкім злачынстве, то чалавека адпраўляюць у клетку. Пры канцы 1990-х гадоў , я заўважыў, што ўсе суды абсталявалі такімі жалезнымі клеткамі, і толькі людзі, якіх не ізалявалі напярэдадні суду, маглі сядзець на лаве без гэтай клеткі. Калі пачаўся працэс над Варламавым, адвакат адразу паставіў пытаньне, каб яму зьмянілі меру стрыманьня, і ён апэляваў ня станам здароўя, а тым, што няма пэўных доказаў абвінавачаньня ў цяжкіх злачынствах. Але суд вырашыў, што гэта не сапраўдны доказ. Але нават пры такім жа цяжкім стане здароўя, і пры такім жа абвінавачаньні падсудныя маглі быць і ня ў клетцы. Напрыклад, Галіна Жураўкова, былая кіраўніца справамі прэзыдэнта, ці Віктар Рахманько, кіраўнік беларускай чыгункі, нібыта яны былі ў шпіталі, лячыліся, ім зьмянілі меру стрыманьня, яны прыходзілі ў суд самі, хаця абвінавачваньні былі цяжкія — ў крадзяжы некалькіх мільёнаў даляраў. Гэта ўсё ж пытаньне, якое вырашае ўлада.

Сяргей Навумчык: Па-першае, гэта прыніжэньне чалавечай годнасьці. Чалавека яшчэ не прызналі злачынцам, а ўжо прыніжаюць ягоную годнасьць. Нават калі яго і прызналі злачынцам і пакаралі, то пакаралі абмежаваньнем ці пазбаўленьнем волі, а ніяк не прыніжэньнем чалавечай годнасьці, Вось што галоўнае. Я для сябе тлумачу гэта вельмі проста. Чалавек, які кіруе Беларусьсю, тры гады быў намесьнікам начальніка калёніі. У 1990 годзе, калі Лукашэнку вылучалі старшынём аграрнай камісіі ў парлямэнце, нам, дэпутатам, на яго раздалі даведку, паводле якой у 1982-1985 ён працаваў намесьнікам дырэктара будаўнічых матэрыялаў у Шклове Магілёўскай вобласьці. Няма там ніякага камбінату будматэрыялаў, так называлася калёнія. Ён тры гады быў намесьнікам дырэктара калёніі, і норавы калёніі ён і спраектаваў на дзяржаву.

Юрый Дракахруст: Справа ў тым, што клеткі — гэта вынаходніцтва найноўшых, так званых дэмакратычных часоў. Ды 90-х гадоў у Савецкім Саюзе такога не было. Усе ўдзельнікі працэсаў 1937-38 гадоў сядзелі ў звычайнай залі побач з канваірамі. Дарэчы, ў Расейскай імпэрыі апошні раз у клетцы трымалі Емельяна Пугачова, а так заўсёды было бяз клетак. І ў той час, калі Лукашэнка працаваў у калёніі, клетак таксама не было. А ў адносінах да Сашы Варламава, я згодны, што гэта пэўная сацыяльная помста, але наўрад ці самога Лукашэнкі. Уявіце стаўленьне да яго судзейскіх, сьледчых і ўсіх астатніх — бліскучы чалавек, які ўвесь час на ТВ, з дзяўчатамі, які да таго ж яшчэ і гей. «І ты трапіў да нас у рукі, хлопец, так ты атрымаеш па поўнай...»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG