Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахмадзінэжад зьбіраецца паляцець у космас


Махмуд Ахмадзінэжад аглядае малпу, якая вярнулася з космасу
Махмуд Ахмадзінэжад аглядае малпу, якая вярнулася з космасу

Дзеля гэтага ён «гатовы ахвяраваць сабой».

Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад заявіў у панядзелак, што хацеў бы стаць першым касманаўтам у гісторыі Ісламскай рэспублікі.

Паводле словаў Ахмадзінэжада, дзеля разьвіцьця нацыянальнай касьмічнай праграмы ён «гатовы ахвяраваць сабой». На мінулым тыдні іранскія ўлады заявілі, што зрабілі пасьпяховы запуск касьмічнага апарата, у сярэдзіне якога знаходзілася падвопытная малпа.

Жывёла нібыта выжыла. Запуск пілятаванага апарата, паводле словаў іранскіх навукоўцаў, і самога Ахмадзінежада, стане магчымым ужо праз чатыры гады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG