Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыянэр — ваеннаму суду: чаму я ў чорным сьпісе?


Уладзімер Сякерка

Уладзімер Сякерка

Кіраўнік Гомельскай абласной арганізацыі Партыі левых «Справядлівы сьвет» Уладзімер Сякерка зьвярнуўся з пазовам ў ваенны суд на дзеяньні памежнікаў вайсковай часткі № 1242.

Ён патрабуе таксама інфармацыі ад Дзяржаўнага памежнага камітэту наконт парадку й прававых падставаў унясеньня ягонага прозьвішча ў так званую «сьпіскавую базу дадзеных».

Сякерка: «Калі летась у кастрычніку памежнікі вайсковай часткі № 1242 здымалі мяне з цягніка Чарнігаў-Гомель, то не патлумачылі, чаму гэта робяць. Урэшце рэшт праз рапарт памежніцы, складзены па факту маёй высадкі, я даведаўся, што маё прозьвішча знаходзіцца ў нейкай „сьпіскавай базе дадзеных“. Раней у верасьні, калі вяртаўся зь Вільні, мяне затрымлівалі ў Гудагаі. Таму я й хачу даведацца, якім чынам я трапіў у таемную „базу“ й як зь яе можна быць выключаным».

Пасьля інцыдэнту на беларуска-ўкраінскім памежным пераходзе за непадпарадкаваньне службоўцам Уладзімера Сякерку аштрафавалі праз суд на 2 мільёны рублёў. Уладзімер спрабаваў даведацца пра «сьпіскавую базу дадзеных» і падставы ўнясеньня свайго прозьвішча ў начальніка Гомельскага памежнага атраду, аднак, атрымаў адказ, што там «не валодаюць падобнымі зьвесткамі».

Аналягічны адказ атрымаў палітык на сваю скаргу і ад гомельскага міжгарнізоннага ваеннага пракурора. Пасьля гэтага Сякерка й зьвярнуўся ў ваенны суд. І паколькі ў Гомелі няма такога суду, то заяву палітыка мусіць разгледзець Бабруйскі міжгарнізонны ваенны суд.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG