Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі бізнэсовец Дзьмітрый Мазепін у бліжэйшыя дні можа быць прызначаны віцэ-прэм’ерам Беларусі.

Пра гэта паведамляе РБК, спасылаючыся на крыніцу ў адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі.

На новай пасадзе Дзьмітрый Мазепін нібыта будзе курыраваць пытаньні фінансава-эканамічных узаемаадносінаў з Расеяй.

У кампаніі «Уралхім» карэспандэнту Свабоды не пацьвердзілі і не абверглі гэту інфармацыю.

Крыніца ў адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі адзначыла, што прафэсіяналізм і вопыт Дзьмітрыя Мазепіна дапамогуць вырашыць шэраг фінансавых праблем краіны. Каб расейскі бізнэсовец змог заняць дзяржаўную пасаду ва ўрадзе Беларусі, яму прэзыдэнцкім указам будзе дадзена беларускае грамадзянства.

РБК паведамляе, што Мазепін ужо вызначыўся: падкантрольная яму кампанія «Ўралхім» стала ключавым арганізатарам і мэнэджэрам зьдзелкі па выдзяленьні ўраду Беларусі крэдыту. Гэты крэдыт дае Ашчадны банк Расеі, памер яго — тры мільярды даляраў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG