Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бел-чырвона-белыя й чырвона-зялёныя ўшанавалі Касьцюшку разам


У мястэчку Косава на Берасьцейшчыне адбыліся ўрачыстасьці з нагоды дня нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі.

Каля сядзібы-музэю Касьцюшкі сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек: мясцовыя чыноўнікі, дыпляматы ЗША, Літвы і Польшчы, апазыцыйныя палітыкі і мясцовыя жыхары.

Да мэмарыяльнага каменя ў гонар Касьцюшкі ўсклалі вянкі і кветкі. На вянку ад мясцовых уладаў — чырвона-зялёныя стужкі. Івацэвіцкія актывісты разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг. Ніякай рэакцыі з боку міліцыянтаў на гэта не было.

Пасьля ўскладаньня кветак адбылася экскурсія па сядзібе-музэі, пасьля чаго госьці разьехаліся.

За імпрэзай назіралі міліцыянты і людзі ў цывільным. Прысутных здымалі на камэру, затрыманьняў не было.
Сядзіба Касьцюшкі ў Мерачоўшчыне

Сядзіба Касьцюшкі ў Мерачоўшчыне


Ускладаньне кветак

Ускладаньне кветак

Падчас урачыстасьцяў івацэвіцкія актывісты разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг

Падчас урачыстасьцяў івацэвіцкія актывісты разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг

Госьці з Польшчы апрануліся ў шляхецкія строі

Госьці з Польшчы апрануліся ў шляхецкія строі

Прадстаўнікі дэмакратычнай грамадзкасьці наведалі помнік паўстанцам Кастуся Каліноўскага

Прадстаўнікі дэмакратычнай грамадзкасьці наведалі помнік паўстанцам Кастуся Каліноўскага

XS
SM
MD
LG