Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Лёгкі: Сыходзіць трэба ў час


Адміністрацыя прэзыдэнта

Адміністрацыя прэзыдэнта

Павал Лёгкі пакінуў пасаду кіраўніка прэсавай службы прэзыдэнта. Неўзабаве ён зьявіцца на новым месцы працы — дарадцы-пасланьніка ў беларускай амбасадзе ў Расеі.

Пра гэта ён паведаміў карэспандэнту «Свабоды».

«Каля 10 гадоў на гэтай працы. Безумоўна, нельга аб ёй не шкадаваць. Але ўсяму свой час, і прыйшоў час рушыць за новымі ведамі і за новым вопытам. Сыходзіць трэба ў час. Я асабіста трымаюся такога правіла, хоць іншым яго ня раю. Усё трэба рабіць у час. Я мяркую, што мне прыйшоў час рухацца далей», — сказаў Лёгкі.

Адзначыўшы, што яму шкада пакідаць сваю ранейшую працу, ён назваў яе ўнікальнай.

«Кірунак, на якім я буду працаваць, мне добра знаёмы і часткова пераклікаецца з той працай, якая ў мяне была ў адміністрацыі прэзыдэнта».

Пакуль кіраўніком прэзыдэнцкай прэс-службы ніхто не прызначаны, сказаў Лёгкі.
XS
SM
MD
LG