Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віза для Макея: дадуць — не дадуць?


Уладзміер Макей
Уладзміер Макей

У парадку дня саміту Эўрапейскай Рады, які пройдзе 7–8 лютага ў Брусэлі, ня значыцца беларуская праблематыка.

Хаця раней некаторыя дыпляматы выказвалі меркаваньне, што прыканцы студзеня — пачатку лютага можа быць разгледжанае пытаньне адносна знаходжаньня міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея ў сьпісе неўязных на тэрыторыю ЭЗ.

Аднак у высновах Рады па замежных справах ЭЗ ад 31 студзеня пра гэта таксама нічога не паведамляецца.

Эўрапарлямэнтар ад Літвы Юстас Палецкіс у інтэрвію карэспандэнту Свабоды выказаў меркаваньне, што ўсё ж можа адбыцца абмен думкамі адносна візы для Макея падчас саміту Эўрапейскай Рады, і ня выключыў ніякіх рашэньняў.

Юстас Палецкіс
Юстас Палецкіс
Ён таксама распавёў, што цяпер займаецца падрыхтоўкай паведамленьня пра сувязі і дачыненьні паміж ЭЗ і Беларусьсю, якое будзе абмеркаванае вясной у камітэтах Эўрапарлямэнту, а галасаваньне плянуецца правесьці ўвосень.

«Было вельмі многа рэзалюцый па канкрэтных пытаньнях: парушэньні правоў чалавека, арышты, не зусім празрыстыя выбары і так далей. А вось такога абагульняльнага дакумэнту пра дачыненьні наагул не было. Таму гэтая неабходнасьць насьпела. Гэта будзе агульны дакумэнт Эўрапарлямэнту, і ў фракцыі сацыялістаў я прызначаны галоўным дакладчыкам», — сказаў эўрапарлямэнтар.

Палецкіс сказаў, што візавае пытаньне Макея можа ўзьнікнуць у працэсе падрыхтоўкі паведамленьня, «але гэта не выключае, што і дагэтуль могуць быць зробленыя нейкія крокі ў гэтым кірунку».

Палецкіс не выключае свайго візыту ў Беларусь — магчыма, нават у складзе дэлегацыі Эўрапарлямэнту.

Уладзімер Макей трапіў у чорны сьпіс Брусэлю ў студзені 2011 году, калі выконваў функцыі кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG