Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адказ на гэтае пытаньне высьвятляла выданьне «Завтра твоей страны» .

Паводле выданьня, Расея ў 2012 годзе зноў была абсалютным лідэрам па аб’ёме замежных інвэстыцый у беларускую эканоміку (46,7% — ад усяго аб’ёму, 48,6% — ад усяго аб’ёму прамых інвэстыцый). Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у цэлым аб’ём замежных інвэстыцый скараціўся ў параўнаньні з 2011 годам на чвэрць.

Самыя значныя куплі ў 2012 годзе расейскія кампаніі зрабілі ў фінансавым сэктары Беларусі. Асобнае месца ў топ-7 займае купля расейскім грамадзянінам Дзьмітрыем Гурыновічам долі Уладземіра Пефціева і яго партнэраў у «Белтэхэкспарце» — гэта найбуйнейшы прадавец узбраеньняў і ваеннай тэхнікі. Некаторыя экспэрты зьвязваюць гэтую зьдзелку са спробай вывесьці прадпрыемства з-пад санкцый Эўразьвязу.

Топ-7 найбуйнейшых купляў расейскіх кампаній у Беларусі ў 2012 годзе:

(паводле «Завтра твоей страны»)

Пакупнік Актыў Прадавец Спэцыялізацыя
Альфа-банк Белросбанк Société Générale (Францыя ) Фінансы
ВТБ Групп Банк ВТБ (Беларусь) Дзяржава Фінансы
Русь-Т УК "Забудова" Дзяржава Будматэрыялы
Амако Гатэльны комплекс "Жлобін" Дзяржава Гатэлі
А1 Унівэрсам "Цэнтральны" (Жодзіна) Дзяржава Рытэйл
Biglion Bongo.by Bongo.by IT
Дзьмітры Гурыновіч "Белтехэкспарт" Уладзімер Пефціеў і інш. Узбраеньні

XS
SM
MD
LG