Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябра Рады Праваабарончага цэнтру «Вясна» Тацяна Равяка кажа, што новае памяшканьне будзе цалкам прыдатным для выкананьня ўсіх функцыяў публічнага офісу, што там будуць заўсёды гатовыя аказаць юрыдычную падтрымку тым, каму яна неабходная:

«Нашыя пошукі завяршыліся. Маем спадзеў, што ужо ў гэтым месяцы адбудзецца прэзэнтацыя новага офісу ПЦ „Вясна“, гэта будзе вялікая імпрэза, куды мы запросім і журналістаў. Увогуле, як заўсёды, офіс „Вясны“ будзе месцам правядзеньня шматлікіх прэс-канфэрэнцыяў і сустрэчаў, як гэта было і раней. Пакуль жа вядзецца падрыхтоўка, нам трэба яшчэ набыць мэблю, бо старая была канфіскаваная. Пакуль арэндадаўца нам гарантуе, што зможам здымаць памяшканьне пад офіс столькі, колькі нам будзе патрэбна».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG