Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: забойцы вядомага снайпэра выставілі абвінаваньне


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

25-гадоваму вэтэрану вайны ў Іраку Эдзі Рэй Роту паліцыя выставіла абвінавачваньне ў забойстве Крыстофэра Кайла, былога афіцэра спэцназу ВМФ ЗША «Марскія коцікі».

Падазраванага затрымалі пасьля таго, як ён застрэліў 38-гадовага Кайла і яшчэ аднаго чалавека на стрэльбішчы ў штаце Тэхас.

Паліцыя высьвятляе матывы злачынства.

Амэрыканскія вайскоўцы пацьвердзілі Рот — капрал марской пяхоты, які служыў ў Іраку (2007) і на Гаіці (2010).

Крыстофэр Кайл — самы эфэктыўны спайпэр у вайсковай гісторыіі ЗША. Ёй забіў больш за 150 чалавек.

У 2012-м Кайл напісаў кнігу «Амэрыканскі снайпэр».

Іракскія баевікі далі Крыстофэру Кайлу мянушку «д’ябал», а таксама абяцалі 20 тысячаў даляраў узнагароды за ягонае жыцьцё.
XS
SM
MD
LG