Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cуд ў Кувэйце прысудзіў Махамада Эйд аль-Аджмі да пяці гадоў турэмнага зьняволеньня за абразу эміра ў сетцы мікраблогаў Twitter.

Пра гэта паведаміла агенцтва Рэйтэр са спасылкай на мясцовыя СМІ. Гэта максымальны тэрмін, прадугледжаны за падобнае правапарушэньне. За апошнія месяцы некалькі карыстальнікаў Twitter у Кувэйце былі адпраўленыя ў турму за крытычныя заўвагі на адрас эміра, апублікаваныя ў інтэрнэце.

У канстытуцыі Кувэйту статус эміра апісваецца як «недатыкальны».
XS
SM
MD
LG