Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР нарошчвае сваю вайсковую моц


Паўночная Карэя запускае ракету 12 сьнежня 2012 году
Паўночная Карэя запускае ракету 12 сьнежня 2012 году

Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын, выступаючы перад сябрамі Працоўнай партыі, заклікаў да ўмацаваньня абароназдольнасьці краіны. Паўночнакарэйскае агенцтва навінаў называе прамову Кім Чэн Ына на пасяджэньні Цэнтральнай камісіі партыі ў справах абароны важнай і гістарычнай.

Падрабязнасьці выступу лідэра КНДР не прыводзяцца, аднак, паведамляецца, што прамова паслужыць кіраўніцтвам для павелічэньня вайсковай моцы краіны і і абароны нацыянальнай бясьпекі і сувэрэнітэту Паўночнай Карэі.

На думку паўднёвакарэйскіх назіральнікаў, Пхеньян рыхтуецца да чарговых ракетных і ядзерных выпрабаваньняў, якія могуць быць праведзеныя да 10 лютага. Рада Бясьпекі ААН забараніла КНДР праводзіць падобныя выпрабаваньні і запускі ракетаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG