Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія вайскоўцы едуць у Беларусь з праверкай


Генэрал расейскай арміі Мікалай Макараў на сустрэчы з амэрыканскім ваенным кіраўніцтвам у Пэнтагоне, 12 ліпеня 2012 году

Генэрал расейскай арміі Мікалай Макараў на сустрэчы з амэрыканскім ваенным кіраўніцтвам у Пэнтагоне, 12 ліпеня 2012 году

З 4 па 7 лютага ў адпаведнасьці з палажэньнямі Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Эўропе Беларусь наведае інспэкцыйная група ЗША пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Шона Ўолтэрса.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, цягам інспэкцыі будзе праверана адна з вайсковых часьцей беларускіх Узброеных сілаў (па выбары інспэктараў), якая зьяўляецца аб’ектам кантролю згодна з палажэньнямі арганізацыі, паведамляе БелаПАН.

Мэта інспэкцыі — праверка адпаведнасьці выкарыстаньня ўзбраеньняў і ваеннай тэхнікі іх заяўленай колькасьці.

У правядзеньні інспэкцыі, акрамя васьмі ваенных спэцыялістаў ЗША, возьме ўдзел інспэктар з Польшчы.
XS
SM
MD
LG