Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці атрымае Бяляцкі Нобэля з другой спробы?


Цырымонія ўручэньня Нобэлеўскай прэміі міру, 10 сьнежня 2012 году
Цырымонія ўручэньня Нобэлеўскай прэміі міру, 10 сьнежня 2012 году

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі і кіраўнік Маскоўскай Хельсінкскай групы Людміла Аляксеева паўторна вылучаныя на Нобэлеўскую прэмію міру 2013 года.

«Яны абодва кінулі выклік аўтарытарным дзяржаўным структурам і незаконным злоўжываньням уладай», — заявіў дэпутат нарвэскага Стортынгу Ян Торэ Санэр, які вылучыў праваабаронцаў атрыманьне прэміі.

Абодва кандыдаты намінаваліся на Нобэлеўскую прэмію міру ў 2012 годзе, аднак яна была прысуджана Эўразьвязу, што выклікала шырокую крытыку ва ўсім сьвеце.

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе 2011 году. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.

Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.

Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG