Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У чым сакрэт посьпеху «лоўкостаў»?


http://www.youtube.com/embed/aG_XpXELygE?rel=0

Уласны карэспандэнт праграмы «ПраСвет» Алесь Сіліч пабываў у самым сэрцы ірляндзкай авіякампаніі «Ryanair» і дасьледаваў фэномэн танных авіяпералётаў.

«Танныя квіткі, новыя самалёты ды неверагодная прыгажосьць генэральнага дырэктара — вось галоўныя сакрэты нашага посьпеху!» — нясьціпла заяўляе Майкл О’Ліры, што ўзначальвае «Ryanair».

295 самалётаў, 1500 вылетаў штодня са 170 аэрапортаў у 28 краінах Еўропы. Пустых месцаў у гэтых самалётах не бывае ніколі. «Для двухгадзіннага пералёту вам не патрэбныя ані бізнес-кляса, ані бясплатныя напоі. Гэтага хочуць і чакаюць ад нас эўрапейцы: пунктуальнасьці ды нізкіх коштаў», — гаворыць Стывэн МакНамара, дырэктар камунікацыяў авіякампаніі.

Калі квіток браць загадзя, то па Эўропе можна падарожнічаць за суму ад 9 да 70 эўра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG