Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марксісцкая партыя ўзяла на сябе адказнасьць за выбух у Турэччыне (відэа)


Выбух каля амэрыканскага пасольства ў Анкары 1 лютага 2013 году

Выбух каля амэрыканскага пасольства ў Анкары 1 лютага 2013 году

У Турэччыне леварадыкальная арганізацыя «Рэвалюцыйная народна-вызваленчая партыя-фронт» (DHKP-C) узяла на сябе адказнасць за выбух ля амбасады ЗША ў Анкары.

У заяве групоўкі, распаўсюджанай у інтэрнэце, паведамляецца, што ля ўваходу ў амэрыканскую амбасаду падарваў сябе сябра гэтай арганізацыі.

1 лютага ў Анкары ў выніку выбуху загінуў турэцкі ахоўнік пасольства ЗША, яшчэ некалькі чалавек былі параненыя.

Турэччына і ЗША асудзілі тое, што адбылося, назваўшы гэта тэрарыстычным актам.

У Турэччыне дзейнасьць «Рэвалюцыйнай народна-вызваленчай партыі-фронту» забароненая. ЗША і краіны Эўропы лічаць яе тэрарыстычнай.

XS
SM
MD
LG