Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дзядка ў турме знайшлі хранічную хваробу страўніка


Мікалай Дзядок
Мікалай Дзядок
Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок патэлефанаваў дамоў. Бацька палітвязьня Аляксандр Дзядок кажа, што гэта быў першы званок ад сына за мінулыя 8 месяцаў:

«Рады быў чуць ягоны голас. Ён быў бадзёры. Пра нейкія эксцэсы ў сваім жыцьці не казаў. Сядзіць і сядзіць. Пра здароўе сказаў, што яго там абсьледавалі, знайшлі ў яго хранічную хваробу страўніка. Надзвычай моцна гэта яго яшчэ не турбуе, але яму прызначаны курс лячэньня. Мы пашлём яму лекі. Спадзяюся, стане лепш».

Мікалая Дзядка паводле абвінавачаньня ў нападзе на шэраг будынкаў асудзілі на 4 гады зьняволеньня. Актывіст сваёй віны ў судзе не прызнаў. Як злоснага парушальніка рэжыму Мікалая Дзядка летась перавялі з шклоўскай калёніі ў магілёўскую турму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG