Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Армэнія: ці адтэрмінуюць выбары?


Прэзыдэнт Армэніі Сэрж Саргсян наведаў у пятніцу ў бальніцы Паруйра Айрыкяна

Прэзыдэнт Армэніі Сэрж Саргсян наведаў у пятніцу ў бальніцы Паруйра Айрыкяна

Кандыдат у прэзыдэнты Армэніі Паруйр Айрыкян, на якога быў учынены замах, заявіў у пятніцу ў інтэрвію нашай радыёстанцыі, што зьбіраецца зьвярнуцца ў Канстытуцыйны суд краіны з просьбаю адтэрмінаваць на два тыдні прызначаныя на 18 лютага выбараў.

Паводле канстытуцыі Армэніі, у выпадку ўзьнікненьня перашкодаў для ўдзелу кандыдата ў выбарах дзень галасаваньня можа быць перанесены.

Замах на Паруйра Айрыкяна быў зроблены ў цэнтры Ерэвану ў чацьвер увечары. Ён знаходзіцца ў шпіталі з агнястрэльным раненьнем пляча. Паводле словаў мэдыкаў, жыцьцё лідэра партыі «Аб’яднаньне «Нацыянальнае самавызначэньне» па-за небясьпекай.

Кіраўнік апарату прэзыдэнта Армэніі Сэржа Саргсяна Віген Саркісян лічыць, што замах меў чыста палітычны падтэкст. Распачата крымінальная справа. Сьледзтва вядзе Служба нацыянальнай бясьпекі.
XS
SM
MD
LG