Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанатыя жывуць даўжэй


Калі вы жанаты або калі вы замужняя, рызыка памерці ад сардэчнага захворваньня пад назвай востры каранарны сындром у вас значна меншая, чым у тых, хто не ўступіў у шлюб.

Да такой высновы прыйшлі фінскія навукоўцы і лекары з шпіталю ўнівэрсытэту ў Турку, якія прааналізавалі больш за 15 тысяч выпадкаў захворваньня на востры каранарны сындром у Фінляндыі на працягу 15 гадоў.

Досьлед паказаў, што імавернасьць сьмерці ад гэтага сардэчнага захворваньня ў сярэднім удвая вышэйшая для нежанатых мужчынаў і незамужніх жанчын, чым для жанатых і замужніх. Дый імавернасьць захварэць на востры каранарны сындром таксама большая для самотных асобаў.

Фінскія лекары апублікавалі вынікі свайго дасьледаваньня ў навуковым часопісе «European Journal of Preventive Cardiology».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG