Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка — пра «абвастрэньне» на мяжы


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ахова мяжы патрабуе асаблівай увагі ва ўмовах «як правядзеньня антыбеларускай санкцыйнай палітыкі з боку Захаду, правакацый на мяжы, так і абвастрэньня праблем, зьвязаных зь яе абаронай».

Паводле Лукашэнкі, сытуацыя з парушэньнем дзяржмяжы швэдзкім лёгкаматорным самалётам у ліпені 2012 году прывяла да строгіх кадравых рашэньняў.

Лукашэнка пракамэнтаваў некаторыя домыслы, якія цыркулююць у органах памежнай службы, і адзначыў, што сам — былы памежнік.

«Некаторыя размовы, як мяне інфармуюць, якія ходзяць у памежным ведамстве, што нібыта цяперашні кіраўнік пагранведамства ня мае доступу да прэзыдэнта, — усё гэта поўнае трызьненьне. У кіраўніка памежнага ведамства ёсьць прамая сувязь з прэзыдэнтам у любы час сутак. Для мяне палкоўнік Боечка — гэта такі ж афіцэр, як і ўсе папярэднія кіраўнікі памежнай службы. Хачу, каб гэта пачулі ўсе памежнікі, якія абараняюць нашу краіну. Таму ўсе гэтыя пустыя размовы павінны быць спыненыя, а памежнікі павінны займацца сваёй непасрэднай справай», — цытуе Інтэрфакс заяву Лукашэнкі падчас адмысловай нарады 1 лютага.
XS
SM
MD
LG