Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У прэсавай службе Міністэрства ўнутраных спраў пакуль не пацьвярджаюць і не абвяргаюць інфармацыю пра тое, што міліцыянты, якія ахоўваюць некаторыя заходнія амбасады ў Менску, перапісваюць пашпартныя зьвесткі наведнікаў.

Раней у фэйсбуку старшыня АГП Анатоль Лябедзька напісаў, што падчас нядаўняга наведваньня амбасады ЗША міліцыянт перапісаў ягоныя зьвесткі:

«10.20 на гадзіньніку. Зорна-паласаты на флягштоку. Будка паставога ля дзьвярэй. Міліцыянт. Ветлівы. Забірае пашпарт. Перапіс дадзеных.
Што гэта? Клопат пра бясьпеку пяці амэрыканскіх дыпляматаў? Ці палітычная дактыляскапія тых, хто водзіцца зь ненавісным Захадам?»

У сеціве пішуць, што міліцыянты перапісваюць наведнікаў таксама каля амбасадаў Нямеччыны і Вялікабрытаніі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG