Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Беларусі з 1 лютага на 18% павялічваюцца тарыфы на электраэнэргію для насельніцтва.

З 1 лютага ўводзіцца таксама дыфэрэнцыраваная аплата за электраэнэргію і газазабесьпячэньне ў залежнасьці ад аб’ёмаў спажываньня.

Аднаставачны тарыф на электраэнергію ў дамах з электраплітамі складзе 324, 9 рублёў за 1 кВт/г (было 274, 4). Аплата электраэнергіі па дыфэрэнцыраваных тарыфах складзе 227, 4 рублёў за 1 кВт/г у пэрыяд мінімальных нагрузак з 22:00 да 17:00 (было 192, 1) і 649, 8 за 1 кВт/г у пэрыяд максімальных нагрузак з 17:00 да 22:00 (было 548, 8).

Для грамадзян, якія пражываюць у дамах, абсталяваных электрычнымі плітамі, пры штомесячным спажываньні да 250 кВтг электраэнэргіі аплата будзе праводзіцца па тарыфах, устаноўленых заканадаўствам.

Пры спажываньні ад 250 да 400 кВтг — будзе прымяняцца павышальны каафіцэнт 1,3.

Калі спажываньне электраэнэргіі перавышае 400 кВтг на месяц, за паслугу трэба будзе плаціць 100% цаны.

Для тых, чые дамы не абсталяваны электрычнымі плітамі прадугледжана аналягічная сыстэма аплаты электраэнэргіі.

Для грамадзян, дамы якіх не абсталяваны электраплітамі і сыстэмамі цэнтралізаванага гарачага водазабесьпячэньня і забесьпячэньня прыродным газам, пры спажываньні да 300 кВтг уключна прадугледжана аплата па ўстаноўленых тарыфах, больш за 300 кВтг — па тарыфах з павышаючым каэфіцыентам 1,3.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG