Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран паскарае ўзбагачэньне ўрану


Спадарожнікавы здымак АЭС ў Натанзе
Спадарожнікавы здымак АЭС ў Натанзе

Тэгеран праінфармаваў Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі, што Іран плянуе ўсталяваць тысячы больш сучасных цэнтрыфугаў на АЭС ў Натанзе.

Гэта магло б дазволіць Ірану ўзбагачаць уран у 2-3 разы хутчэй, чым гэта адбываецца зараз.

Прадстаўнікі Эўразьвязу заявілі, што «па-ранейшаму спрабуюць пераканаць Іран» вярнуцца да перамоваў.

«Мы па-ранейшаму лічым, што ёсьць час і месца для дыпляматыі. Але такія дзеяньні, як гэтае, падрывае намаганьні міжнароднай супольнасьці зьменшыць сваю заклапочанасьць з нагоды ядзернай зброі Ірану», — заявіў Джэйн Карні, прэсавы сакратар Белага дому.

Ёсьць насьцярога, што Іран мае намер стварыць ядзерную зброю. Аднак афіцыйны Тэгеран настойвае, што ягоная ядзерная праграма прызначана для вытворчасьці энэргіі і мае выключна мірны характар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG