Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першымі на Магілёўшчыне напісалі ўсебеларускую дыктоўку у Бабруйску


У Бабруйску трыццаць чалавек напісалі ўсебеларускую дыктоўку, прысьвечаную жыцьцю і дзейнасьці Кастуся Каліноўскага і паўстаньню пад ягоным кіраўніцтва 1863-64 гадоў.

Пісалі яе на сядзібе мясцовай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Тэкстам для дыктанту быў «Ліст з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага. Чытала яго настаўніца беларускай мовы Алена Койпыш.

Другі раз дыктоўку ў Бабруйску зьбіраюцца пісаць 18 лютага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG