Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гілары Клінтан сыходзіць з пасады Дзяржсакратара ЗША


У сваім заключным выступе на пасадзе дзяржаўнага сакратара ЗША Гілары Клінтан заявіла, што Злучаныя Штаты Амэрыкі сталі «мацьней у сябе дома і больш паважанамі у сьвеце», чым чатыры гады таму, калі яна яна заняла гэтае месца.

Выступаючы на паседжаньні Рады па міжнародных адносінах у Вашынгтоне, Клінтан заявіла, што ЗША будзе заставацца «незаменнай дзяржавай» у сьвеце. Але краіна павінная працягваць выкарыстоўваць «інструмэнты дыпляматыі ў XXI-м стагодзьдзі» з асаблівым акцэнтам на новыя тэхналёгіі.

«Шмат што зьмянілася за апошнія чатыры гады. Пад кіраўніцтвам прэзыдэнта Абамы мы скончылі вайну ў Іраку, пачалі зьмены ў Афганістане, Усама бен Лядэн патрапіў у рукі правасудзьдзя. Мы таксама абнаваілі ам'рыканскую дыпляматыю і ўмацавалі альянсы. І ў той час як наша аднаўленьне эканомікі яшчэ не завершана, мы рухаемся ў правільным кірунку. Адным словам, Амэрыка сёньня мацьней, у сябе дома і больш паважаная у сьвеце», — заявіла Клінтан.

Яна таксама адзначыла: «У мінулым стагодзьдзі дзякуючы Злучаным Штатам, сьвет зразумеў, што ўсеагульныя правы чалавека існуюць, і што ўрады абавязаныя абараняць іх. Цяпер мы паставілі сябе на пярэднім краі новых змаганьняў — барацьба за абарону правоў ЛГБТ супольнасьці па ўсім сьвеце а таксама за правы рэлігійных меншасьцяў, без адрозьненьня, дзе і кім яны ёсьць».

«Мы зрабілі так шмат, каб дапамагчы выжыць за жалезнай заслонай тым, хто быў на баку дэмакратыі і свабоды», — дадала Гілары Клінтан.

Яна сказала, што ў бліжэйшы час ЗША будуць умацоўваць свае пазыцыі ў Азіі, завяршаць вайну ў Аўганістане, падтрымліваць зьмены на Блізкім Усходзе, а таксама спрыяць шырокаму эканамічнаму ўзаемадзеяньню.

Джон Керы, пераемнік Гілары Клінтана, пачне працу на пасадзе кіраўніка Дзярждэпартамэнту ЗША 4 лютага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG