Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армэнія: стралялі ў кандыдата на прэзыдэнта


У Ерэване паранены кандыдат на прэзыдэнта Паруйр Айрыкян.

Невядомы стрэліў ў яго на адной з цэнтральнух вуліцаў гораду.

Сваяк Айрыкяну паведаміў Свабодзе, што 63-гадовы лідэр апазыцыі быў паранены ў плячо. Рана не пагражае жыцьцю.

Паліцыя пачала расьсьледаваньне.

Некаторыя палітыкі наведалі Айрыкяна ў шпіталі. Сярод іх — прэм’ер-міністр Армэніі Тыгран Саркісян, які асудзіў напад.

Айрыкян зьяўляецца адным з васьмі кандыдатаў выбарах прэзыдэнта Армэніі, якія прызачаныя на на 18 лютага.

Айрыкяну правёў у савецкіх лягерах 11 гадоў. Ён таксама адбываў трохгадовае пакараньне за выпуск самвыдату і ўдзел у падпольнай палітычнай арганізацыі.

XS
SM
MD
LG