Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пішам беларускую дыктоўку разам!


Мовазнаўца і журналіст Юрась Бушлякоў дыктуе «Ліст з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага.

Напісаную дыктоўку дасылайце на адрас: 220005, Менск-5, паштовая скрынка 111. Дадайце, калі ласка, пару словаў пра сябе і патлумачце, чаму вы пішаце дыктоўку або як успрымаеце асобу Каліноўскага. Пры магчымасьці дадайце свой фатаздымак.

Пераможцы дыктоўкі атрымаюць папяровыя кнігі ад Радыё Свабода, таксама мы разыграем плэеры iPod Shuffle. Самыя адметныя лісты знойдуць месца на сайце Радыё Свабода.

Агульнанацыянальная дыктоўка праводзіцца ў Беларусі з ініцыятывы палітоляга і пісьменьніка Ўладзімера Падгола. Першы раз дыктоўка была арганізаваная ў 2008 годзе 25 сакавіка, яе прымеркавалі да 90-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Імпрэза стала традыцыйнай і адбываецца штогод.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG