Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўны абвінаваўца папрасіў у якасьці пакараньня былому намесьніку старшыні Менгарвыканкаму Ігару Васільеву 15 гадоў калёніі з канфіскацыяй маёмасьці.

Пра гэта карэспандэнту «Свабоды» паведамілі ў Менскім абласным судзе. Працэс закрыты.

8 лютага чакаецца, што абвінавачаны выступіць з апошнім словам, потым будзе абвешчаны прысуд.

Сам пракурор адмовіўся паведаміць карэспандэнту "Свабоды, якога пакараньня ён запатрабаваў Васільеву, спасылаючыся на тое, што працэс закрыты.

Суд над былым чыноўнікам пачаўся 20 сьнежня. Пасьля некалькіх пасяджэньняў суд вырашыў зрабіць працэс закрытым.

Васільева абвінавачваюць паводле артыкула Крымінальнага кодэксу "Атрыманьне хабару асобай, якая займае адказнае становішча, у асабліва буйным памеры" – за заключэньне інвэстыцыйнай дамовы паміж Менскім гарвыканкамам і суб'ектам гаспадараньня Чэхіі.

Васільеў быў затрыманы 6 ліпеня 2012 году ў сваім службовым кабінэце пасьля атрыманьня першай часткі хабару ў памеры 250 тысяч даляраў. Паводле КДБ, чыноўнік вымагаў хабар у памеры 500 тысяч даляраў у прадстаўнікоў эўрапейскага прадпрыемства-інвэстара за станоўчае вырашэньне пытаньня, зьвязанага з заключэньнем інвэстдамовы на суму больш як 30 мільёнаў даляраў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG