Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра што плачуць магілёўскія бярозы


Бярэзьнік сёньня. Будоўля ў разгары
Бярэзьнік сёньня. Будоўля ў разгары

У Магілёве жыхары мікрараёну Юбілейны дамагліся, каб зь імі сустрэліся прадстаўнікі гарвыканкаму і патлумачылі, чаму без папярэдняга абмеркаваньня пачалі ўзводзіць шматпавярховы дом на месцы бярэзьніка? Забудоўнікі меліся сьпілаваць 14 дрэў. Гэта і абурыла жыхароў мікрараёну.

Канфлікт усчаўся больш за два месяцы таму. Адбыліся некалькі стыхійных сходаў. Людзі высьветлілі, што забудоўнікі ня маюць поўнага пакету дакумэнтаў з дазволам на пачатак працы.

Будаўнікі зьехалі, але потым вярнуліся. Цяпер ужо выкапаны катлаван, усталёўваецца кран, падводзяцца камунікацыі. Сьпілавана 18 бяроз.

Плянуецца, што на тэрыторыі бярэзьніку будзе ўзьведзена яшчэ тры шматпавярховыя дамы. Забудоўнікі сьцьвярджаюць, што замест сьпілаваных дрэваў высадзяць новыя ў іншых раёнах гораду.

Узводзіць дом Магілёўскі домабудаўнічы камбінат. Заказчык — акцыянэрнае таварыства «Домабудаўніцтва».

Сустрэча жыхароў з чыноўнікамі мае адбыцца сёньня а 18-й гадзіне ў школе № 31. Пра тое, чым яна завершыцца, чытайце на сайце Радыё Свабода.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG