Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Раніцай 31 студзеня жонка палітвязьня Зьмітра Дашкевіча была зьнятая зь цягніка Менск-Вільня. Беларускія памежнікі патлумачылі ёй, што яна павінна была памяняць пашпарт пасьля шлюбу. Ад сёньняшняга дня ў Насты пачынаецца сэсія ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце.

«Для мяне сёньняшняя сытуацыя — сюрпрыз, бо пару дзён таму я вярнулася з паездкі і не было ніякіх праблем. З гэтым пашпартам я выяжджала не аднойчы за мяжу. І я некалькі разоў удакладняла, мне казалі, што няма ніякіх праблем. І калі я нядаўна вярнулася зь Вільні, пыталася, ці ўсё ў парадку. Мне казалі — так, бо ў пашпарце няма штампу аб тым, што пашпарт нядзейны. Штам ставіцца тады, калі я здаю пашпарт і раблю новы. А пакуль я яго не здаю, я магу зь ім езьдзіць, ён дзейны. Тым больш, што там у мяне віза», — сказала Наста карэспандэнту Свабоды.

Памежнікам далі каманду па рацыі «Дашкевіч, на выхад!» Насту вывелі зь цягніка. Яна цяпер у Гудагаі чакае электрычку, каб вярнуцца ў Менск.

26 сьнежня мінулага года палітвязень, старшыня «Маладога фронта» Зьміцер Дашкевіч і яго намесьніца Наста Палажанка пабраліся шлюбам у Гарадзенскай турме. Зьміцер Дашкевіч тут адбывае пакараньне.

24 сакавіка 2011 г. судзьдзя Маскоўскага суду Менску Алена Шылько асудзіла Зьмітра Дашкевіча на 2 гады зьняволеньня нібыта за хуліганства. Суд прызнаў, што 18 сьнежня 2010 г. Зьміцер Дашкевіч і актывіст Маладога Фронту Эдуард Лобаў зьбілі ў Менску мінакоў. Дашкевіч і Лобаў сваёй віны не прызналі і заявілі, што гэта была правакацыя спэцслужбаў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

28 жніўня 2012 году на закрытым выязным пасяджэньні суд прызнаў Зьмітра Дашкевіча вінаватым у «злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы» і пакараў яго годам пазбаўленьня волі. 30 кастрычніка выязны Мазырскі суд пастанавіў перавезьці лідэра Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча з мазырскай калёніі ў «крытую» турму. Цяпер ён знаходзіцца ў Гарадзенскай турме.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала лідэра «Маладога фронту» вязьнем сумленьня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG