Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сырыя: Ізраіль нанёс удар па цэнтры вайсковых дасьледаваньняў


Афіцыйныя прадстаўнікі Сырыі кажуць, што ізраільскія самалёты скінулі бомбы на цэнтар, дзе праводзіліся вайсковыя дасьледаваньні.

У выніку загінулі двое работнікаў цэнтру, пяцёра параненыя.

Цэнтар месьціцца ў адным з раёнаў Дамаску, сталіцы Сырыі.

Гэтыя заявы супярэчаць паведамленьням пра тое, што на тэрыторыі Сырыі недалёка ад мяжы зь Ліванам Ізраіль напаў з паветра на калёну грузавікоў са зброяй. Гэтую зброю меркавалася перадаць групоўцы Хізбала.

Ізраільскія вайскоўцы і прэсавы сакратар Хізбалы адмовіліся ад камэнтароў. А Сырыя адмаўляе сам факт існаваньня такой калёны.

Ізраіль занепакоены тым, што запасы хімічнай зброі Сырыі могуць патрапіць у рукі Хізбалы, альбо тэрарыстычных груповак, зьвязаных з Аль-Каідай.
XS
SM
MD
LG