Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кібэратакі на журналістаў Радыё Фарда


Эмблема Радыё Фарда
Эмблема Радыё Фарда

Невядомыя зладзілі інтэрнэт-напады на 15 журналістаў «Радыё Фарда», Іранскай службы Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода

Старонка Радыё Фарда ў сацыяльнай сетцы Facebook была ўзламаная.

У Facebook былі створаныя як меней тры падробных профіля журналістаў.

Акрамя гэтага, у інтэрнэце зьявіліся падробныя блогі, якія былі напісаныя, нібыта, журналістамі Радыё Фарда. Там была апублікаваная ілжывая і скандальная інфармацыя.

Выканальнік абавязкаў прэзыдэнта Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Кэвін Клоўз заявіў: «Гэтыя напады супраць нашых журналістаў зьяўляюцца незаконнымі. Яны паказваюць, куды рухаецца іранскім рэжым, каб перашкаджаць свабоднай і незалежнай прэсе».

Сайт Радыё Фарда ў Іране заблякаваны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG