Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран: дзяржбясьпека абяцае новыя арышты журналістаў


Эмблема Міністэрства выведкі Ірану
Эмблема Міністэрства выведкі Ірану

Міністэрства выведкі Ірану зьвінаваціла больш за дзесятак журналістаў, арыштаваных у мінулыя выходныя, у прыналежнасьці да «адной з найбуйнейшых мэдыя-сетак», зьвязанай з Захадам.

У міністэрстве заявілі, што Брытанская мэдыякарпарацыя BBC разам зь некалькімі заходнімі ўрадамі кіравала гэтай сеткай.

BBC абвергла гэтыя абвінавачваньні.

У сваёй заяве Міністэрства выведкі адзначае, што яны могуць арыштаваць яшчэ больш журналістаў. Разам з гэтым, прадстаўнік міністэства адзначыў, што некаторыя зьняволеныя будуць вызваленыя бо «яны, верагодна, ня мелі дачыненьня да замежжа».

Днямі сілы бясьпекі Ірану арыштавалі 14 журналістаў, якія працавалі ў выданьнях рэфармісцкай накіраванасьці.

Аглядальнікі зьвязваюць гэтыя арышты з маючымі адбыцца ў чэрвені 2013-га выбарамі прэзыдэнта Ірану.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG