Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да Яўгена Васьковіча не даходзяць лісты ад сяброў


Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

Рэдактар «Бабруйскага кур’еру» Анатоль Санаценка мяркуе, што да ягонага былога супрацоўніка, а цяпер палітвязьня Яўгена Васьковіча зноў перасталі даходзіць лісты ад калег і сяброў.

Анатоль у сваім лісьце прапанаваў Яўгену пісаць артыкулы ў электронную вэрсію «Бабруйскага кур’ера» на тэмы гісторыі і культуры. Яўген цікавіцца гісторыяй, замаўляе родным цэлыя сьпісы літаратуры. І на такую прапанову ён ня мог не адказаць, мяркуе Анатоль Санаценка.

Калі гэткая ж сытуацыя склалася ў кастрычніку, спадар Санаценка зьвяртаўся да старшыні адмысловай грамадзкай камісіі пры Ўпраўленьні юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму з скаргай. Магілёўскі праваабаронца Віктар Сідарэнка наведаў адміністрацыю турмы. Пасьля ягонай размовы зь кіраўніцтвам некалькі лістоў ад Васьковіча дайшлі. Цяпер спадар Санаценка зноў зьбіраецца зьвяртацца ў гэтую камісію з скаргай.

Дзіўная гісторыя адбылася і зь лістамі былой калегі Васьковіча журналісткі Алесі Скапінцавай. Яўген у адным зь лістоў папрасіў дзяўчыну даслаць яму тэлефонныя коды і паштовыя індэксы Беларусі. Ня так даўно Алеся атрымала кароценькае паведамленьне: Яўген дзякуе за навагоднюю паштоўку, якую Алеся дасылала асобна. А пра ліст з укладзенымі кодамі, з раздрукоўкамі гістарычных артыкулаў, якія ён прасіў — пра Рэфармацыю і Контрарэфармацыю на беларускіх землях — ні слова. А ўнутры капэрты, падпісанай рукой Васьковіча, знаходзіліся тыя самыя раздрукоўкі і даведачная інфармацыя, якую прасіў Васьковіч.
XS
SM
MD
LG