Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Працы на конкурс «Каго любіш? Люблю Беларусь!» Паштоўкі і малюнкі


Да 2 лютага Радыё Свабода прымае працы на конкурс «Каго любіш? Люблю Беларусь!», прымеркаваны да 175-годзьдзя з дня нараджэньня Кастуся Каліноўскага і 150-годзьдзя ад пачатку паўстаньня 1863–1864 гадоў.

Мы пачынаем публікаваць найбольш цікавыя працы з тых, што ўжо атрымалі на конкурс, а гэта больш за 150 разнастайных фатаздымкаў, малюнкаў, паштовак, каляжаў, дэматыватараў, вершаваных і публіцыстычных твораў.

Усе працы мы падзялілі па наступных катэгорыях:

— паштоўкі і малюнкі,

— дызайны, графіці і эскізы для цішотак,

— фатаздымкі,

— каляжы і дэматыватары,

— вершаваныя і публіцыстычныя творы.

Сёньня мы пазнаёмім вас з працамі ў катэгорыі «паштоўкі і малюнкі».

Уладзімір Гундар даслаў некалькі дызайнаў паштовак, прысьвечаных 175-годзьдзю з дня народзінаў Кастуся Каліноўскага і 150-годзьдзю паўстаньня 1863–1864 гг. і Мілавідзкай бітвы. На гэтых паштоўках адлюстраваныя помнікі палеглым паўстанцам за свабоду Бацькаўшчыны і яе народу, усталяваныя на месцы Мілавідзкай бітвы.



Некалькі цікавых прац мы атрымалі ад творчага мастацкага дуэту Контрарт. Іх працы б цудоўна выглядалі ў якасьці паштовак і магнітаў.



Віялета Аксюцік, Павал Метла, Аляксандар Кісялёў, Аляксандар Пуставітаў, Міхась Нарушэвіч у сваіх працах таксама выкарысталі вобраз Кастуся Каліноўскага.



Павал Васiльеў даслаў на конкурс сваю карціну «Анёл свабоды».




Таксама хочам адзначыць цікавыя працы Барыса Гарбачэўскага, Ганны Аўраменкі, Вольгі Смыкоўскай і Антона Макоўскага.


Мы прымаем працы да 2 лютага. Умовы тут.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG