Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пашпарт паплечніку Бакіева выдаў Першамайскі РАУС


Пайзулабек Рахманаў

Пайзулабек Рахманаў

Казахскія ўлады выдалі Кіргізстану Пайзулабека Рахманава, які пражываў у Казахстане з пашпартам грамадзяніна Беларусі.

Пайзулабека Рахманава абвінавачваюць ў арганізацыі масавых беспарадкаў ў Джалал-Абадзе, дзе ён пэўны час быў губэрнатарам, а таксама ў карупцыі (пры прэзыдэнце Бакіеве ён займаў пасаду кіраўніка агенцтва па матэрыяльных рэзэрвах).

Рахманаў, якога Кіргізстан абвясьціў у вышук, быў затрыманы праваахоўнымі органамі Кахзахстану яшчэ ў чэрвені 2012 году, кажа супрацоўнік кіргіскай службы нашага радыё Бакыт Асанаў. Але доўгі час занялі працэдурныя пытаньні экстрадыцыі, і Рахманаў быў выдадзены Кіргізстану толькі сёньня.

Паводле інфармацыі МУС Кіргізстану, Рахманаў карыстаўся пашпартам на імя грамадзяніна Рэспублікі Беларусь Пазылы Ташбаева, выдадзеным Першамайскім РАУС Менску. Пры гэтым у пашпарт быў ўклеены сапраўдны фотаздымак.

Наяўнасьць беларускага грамадзянства ў Рахманава экспэрты ў Бішкеку тлумачаць ягонай блізкасьцю два Курманбека Бакіева, які хаваецца ў Беларусі і, паводле некаторых зьветак, таксама атрымаў пашпарт Рэспублікі Беларусь.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG