Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўны камітэт маёмасьці прапануе прадаць пакеты акцыяў «Беларуськалія» і «Нафтану».

«Мы прапануем прадаць невялікія долі «Нафтану», «Беларуськалія», — заявіў на пасяджэньні калегіі камітэту яго старшыня Георгій Кузьняцоў.

Кузьняцоў прызнаўся, што такая прапанова Дзяржаёмасьці пакуль не ўхваленая на розных уладных узроўнях.

«Далей Саўміна і Мінэканомікі пытаньні ня рухаюцца», — кажа чыноўнік.

Кузьняцоў адзначае, што ў гэтай справе павінна быць прынятае палітычнае рашэньне.

У 2013-м Беларусь разьлічвае прыцягнуць 4,5 млрд. даляраў наўпроставых замежных інвэстыцыяў, нагадвае БелаПАН.

У лістападзе 2012-га ўрад даручыў Дзяржкаммаёмасьці скласьці і перадаць у Савет міністраў сьпіс аб’ектаў, прыватызацыя якіх дазволіць прыцягнуць у краіну ня меней за 2,5 млрд. даляраў ЗША.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG