Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея будзе змагацца з наркотыкамі без дапамогі ЗША


Расея адмовілася ад фінансавай дапамогі ЗША ў сфэры барацьбы са злачыннасьцю.

Прэм’ер-міністар Дзьмітры Мядзьведзеў сваім загадам спыніў дзеяньне міжурадавага пагадненьня пра супрацоўніцтва ў сфэры праваахоўнай дзейнасьці і кантролю за наркотыкамі.

Распараджэньне ініцыяванае Міністэрствам замежных справаў Расеі, паколькі ў цяперашні час, як адзначаецца на афіцыйным сайце ўраду РФ, пагадненьне не адпавядае рэаліям сёньняшняга дня і вычарпала свой патэнцыял.

Амэрыканская дапамога вылучалася на праекты ў сфэры барацьбы зь незаконным абаротам наркотыкаў, кантрабандай, гандлем людзьмі, тэрарызмам, а таксама злачынствамі ў галіне кампутарных тэхналёгіяў, легалізацыі незаконных даходаў і карупцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG