Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гілары Клінтан заклікае «раскусіць» Расею


Гілары Клінтан
Гілары Клінтан

Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан, паўнамоцтвы якой сканчаюцца 1 лютага, заклікае зразумець «сапраўдныя мэты» кіраўніцтва Расеі.

«Я лічу, што мы цяпер павінны пачакаць і паглядзець, якія праўдзівыя задачы новага расейскага кіраўніцтва. Мы лічым правальным для Расеі рашэньне выкінуць з краіны Агенцтва па міжнародным разьвіцьці (USAID), якое працавала над усім, пачынаючы ад прадухіленьня распаўсюджваньня сухотаў да дапамогі ў стварэньні першых іпатэчных кампаніяў у РФ. Гэта па-сапраўднаму шкодзіць расійскаму народу», — сказала Клінтан у інтэрв’ю National Public Radio.

«Я лічу трагедыяй тое, што яны забаранілі ўсынаўленьні, асабліва тыя, якія знаходзіліся ў працэсе, асабліва для дзяцей, у якіх ніколі ня будзе шанцу здабыць сям’ю. Яны будуць жыць у прытулках, пакуль ня стануць дарослымі», — дадала Клінтан.

Закон «Дзімы Якаўлева», які ўводзіць забарону на ўсынаўленьне грамадзянамі ЗША дзяцей з Расеі, уступіў у сілу з 1 студзеня, нагадавае Расейскае інфармацыйнае агенцтва «Новости».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG