Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама прапануе легалізаваць 11 млн. нелегалаў


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што калі Кангрэс ня ў стане своечасова зьмяніць іміграцыйнага заканадаўства, ён прапануе свой законапраект.

Паводле плянаў Абамы, прыкладна 11 мільёнаў нелегальных імігрантаў, якія жывуць у ЗША, змогуць атрымаць дазвол на сталае жыхарства, а пасьля і на грамадзянства.

Мігранты павінны будуць зарэгістравацца і прайсьці адмысловую праверку, а таксама заплаціць штрафы і, калі неабходна, падаткі.

Праз восем гадоў такія мігранты змогуць атрымаць права на сталае жыхарства ў ЗША і празь пяць гадоў пасьля гэтага — атрымаць амэрыканскае грамадзянства.

«Прыйшоў час правесьці комплексную, заснаваную на здаровым сэнсе, рэформу іміграцыйнай сыстэмы», — заявіў Абама. Ён дадаў, што цяперашняя сыстэма «састарэлая і разваленая».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG