Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар: Эгіпту пагражае развал


Дэманстрацыя ў Порт Саідзе супраць уведзенага прэзыдэнтам Мурсі надзвычайнага становішча і камэнданцкага часу.
Дэманстрацыя ў Порт Саідзе супраць уведзенага прэзыдэнтам Мурсі надзвычайнага становішча і камэнданцкага часу.

Камандуючы ўзброенымі сіламі Эгіпту генэрал Абдэль Фатах аль-Сісі, які адначасова займае пасаду міністра абароны, ня выключыў магчымага развалу краіны ў выпадку працягу цяперашняга палітычнага крызысу.

Паводле генэрала, нявырашаныя палітычныя, сацыяльныя і эканамічныя праблемы ствараюць «рэальную пагрозу бясьпецы і адзінству» дзяржавы. Міністар сказаў пра гэта ў звароце да курсантаў вайсковай акадэміі.

За апошнія дні ў ходзе беспарадкаў у Эгіпце, якімі суправаджаюцца выступу праціўнікаў дзеючага прэзыдэнта Махамеда Мурсі, загінулі больш як 50 чалавек. У трох гарадах указам Мурсі абвешчана надзвычайнае становішча тэрмінам на адзін месяц. Нягледзячы на камэнданцкую гадзіну, дэманстранты ў ноч на аўторак працягнулі выступы. Паведамляецца аб новых сутыкненьнях, у тым ліку ў сталіцы краіны, Каіры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG