Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы масава скупляюць на Беласточчыне лядоўні і тэлевізары


Мужчына загружае машыну таварамі, набытымі ў польскім супэрмаркеце
Мужчына загружае машыну таварамі, набытымі ў польскім супэрмаркеце

Беларусы купілі тавараў больш чым на 250 мільёнаў даляраў (800 млн злотых) у 2012 годзе і вывезьлі іх праз памежныя пераходы Падляскага ваяводзтва.

Куплялі ў асноўным электроніку, прадукты харчаваньня і будаўнічыя матэрыялы — паведаміў «Puls Biznesu» са спасылкай на Мытную службу ў Беластоку.

Кошт набытых тавараў склаў на 137 мільёнаў злотых больш, чым у 2011 годзе. Мытнікі лічаць, што тавары былі набытыя збольшага ў Падляскім ваяводзтве і гэта важна складнік эканомікі ў рэгіёне.

У 2012 годзе мытнікі ў Падляскім ваяводзтве зарэгістравалі больш за 750 тысячаў рахункаў TAX FREE пры перасячэньні мяжы зь Беларусьсю. Статыстыка тычыцца памежных пераходаў у Баброўніках, Палаўцах і Кузьніцы. Дакумэнты TAX FREE даюць магчымасьць асобам, якія ня маюць пастаяннага месца жыхарства на тэрыторыі Эўрапейскага Зьвязу, вярнуць падатак з тавараў, набытых на тэрыторыі дзяржавы-сябра Эўразьвязу.

Прэзыдэнт Гандлёва-прамысловай палаты ў Беластоку Вітальд Карчэўскі лічыць, што для Падляскага ваяводзтва асаблівае значэньне маюць гандлёва-эканамічныя сувязі зь Беларусьсю, таму што гэта бліжэйшы сусед у рэгіёне. Ён адзначыў, што за 11 месяцаў 2012 году польскі экспарт у Беларусь вырас прыкладна на 20 адсоткаў. Ён нагадаў, што ў чацьвёртым квартале 2012 году, беларусы найчасьцей куплялі пральныя машыны, лядоўні і тэлевізары.

Карчэўскі адзначыў, што павелічэньню гандлёвага абароту замінаюць ня толькі напружаныя палітычныя адносіны паміж дзяржавамі, але і перашкоды пры перасячэньні мяжы. Ён нагадаў пра шматкілямэтровыя чэргі грузавікоў у 2012 годзе.

Карчэўскі таксама сказаў, што ўсе чакаюць рэалізацыі пагадненьня зь Беларусьсю аб малым памежным руху. Калі дамова ўступіць у сілу — пакуль невядома. Паводле палякаў, усе фармальнасьці з польскага боку даўно выкананыя, усё залежыць ад кіраўніцтва Беларусі.

У 2012 годзе агульны таваразварот паміж Беларусьсю і Польшчай зьменшыўся з $3 млрд да 2,5-2,7 млрд даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG