Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сьвеце — больш за мільярд турыстаў


Парыж застаецца сусьветнай турыстычнай выбітнасьцю
Парыж застаецца сусьветнай турыстычнай выбітнасьцю

У 2012 годзе колькасьць турыстаў у сьвеце ўпершыню перавысіла адзін мільярд — заявіла ў аўторак Сусьветная турысцкая арганізацыя ААН.

У параўнаньні з 2011 годам колькасьць павялічылася прыкладна на 4 адсоткі, нягледзячы на эканамічную нестабільнасьць ва ўсім сьвеце, перадае Польская інфармацыйная агенцтва.

«Упершыню перасеклі мяжу у мільярд турыстаў па ўсім сьвеце. Іх лічба склала 1,035 млрд. Гэта на 39 мільёнаў больш турыстаў, чым у 2011 годзе», — заявіў Генэральны сакратар Сусьветнай турысцкай арганізацыі ААН Талеб Рыфай падчас прэзэнтацыі вынікаў мінулага году.

У 2013 годзе тэндэнцыя павінна захавацца, і колькасьць турыстаў павялічыцца з 3 да 4 працэнтаў. Акрамя таго, у доўгатэрміновай пэрспэктыве прагназуецца павелічэньне колькасьці турыстаў у сьвеце да 1,8 мільярдаў ў 2030 годзе.

У сьвеце сёньня жыве каля 7 мільярдаў чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG