Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мадэльера Сашу Варламава пачнуць судзіць у лютым


Саша Варламаў

Саша Варламаў

4 лютага ў Ленінскім раённым судзе Менску пачнецца судовы працэс над Аляксандрам Варламавым. Вядомаму мадэльеру выставілі абвінавачаньне паводле 5 артыкулаў, у тым ліку — у махлярстве, крадзяжы, ухіленьні ад падаткаў.

Аляксандра Варламава арыштавалі ў траўні 2011 году, і з таго часу былы кіраўнік фэстывалю «Млын моды» застаецца пад вартай. Вядома, што Варламаў пакутуе ад хваробы хрыбетніка, да арышту ён меў трэцюю ступень інваліднасьці. У адным зь лістоў на волю Саша Варламаў выказаў думку, што падчас працэсу яму будуць рабіць абязбольвальныя ўколы.

Зь лістоў Варламава на волю відаць, што ён вернік: «Калі ня хочаш шкадаваць пра зробленыя глупствы, то цалкам пакладзіся на Волю Божую, ва ўсім цалкам даручыся Яму. Аддай Яму сябе… Вось і я зараз прашу Бога — гэта асноўная мая просьба — узяць маё жыцьцё ў Сваю ўладу, падпарадкаваць мяне Свайму провіду».

Паводле сьледзтва, страты ад дзеяньняў Аляксандра Варламава склалі больш за 140 тысяч даляраў. Пацярпелымі па справе прызнаныя 353 чалавекі, дапыталі больш за 800 чалавек.

Судзіць Варламава будзе судзьдзя Надзея Навіцкая.
XS
SM
MD
LG